Карыстальнікі выбіраюць нас за прыватнасць і бяспеку
Пратакол AdGuard VPN
Задзейнічайце наш уласны VPN-пратакол для хуткіх і бяспечных злучэнняў. Гэты пратакол робіць VPN-трафік неадрозным ад звычайнага трафіку браўзера, што крытычна важна ў краінах з абмежаваннямі VPN.
Kill Switch
Прадухіліце ўцечкі даных, блакіруючы ўвесь інтэрнэт-трафік, калі VPN-злучэнне разрываецца. Пераканайцеся, што актыўнасць вашых карыстальнікаў у сетцы заўсёды застаецца ў бяспецы.
Карыстальніцкая інтэграцыя DNS
Павялічце бяспеку і блакіруйце непажаданы кантэнт, інтэгруючы карыстальніцкія налады DNS. Напрыклад, заахвочвайце карыстальнікаў паспрабаваць DNS-серверы AdGuard, якія блакіруюць рэкламу і праграмы сачэння і шыфруюць DNS-трафік.
Постквантавае шыфраванне
Забяспечце найвышэйшыя ўзроўні бяспекі ў сетцы, абараняйце карыстальнікаў ад новых пагроз у сетцы і зрабіце VPN-трафік больш устойлівым да атак квантавых вылічэнняў з дапамогай постквантавага шыфравання.
Без лагавання
Забяспечце адпаведнасць GDPR, прымяняючы строгую палітыку без вядзення журналаў. Запэўніце сваіх карыстальнікаў, што даныя карыстальніка не збіраюцца, не захоўваюцца і не абагульваюцца з трэцімі бакамі.
Інтэграцыя на некалькіх платформах
Лёгка інтэгруйце AdGuard VPN SDK у вашы VPN-праграмы на розных прыладах, у тым ліку мабільных, для камп'ютараў, Android TV і маршрутызатарах.
- Аб'ём сусветнага рынку VPN у 2024 году ацэньваўся ў 72.89 млрд $ і, паводле прагнозаў, вырасце да 534.22 млрд $ да 2034 года, пры сярэднегадавым тэмпе росту (CAGR) 22.04%.
- Паводле ацэнак, у 2024 годзе VPN карысталіся каля 1.6 млрд чалавек ва ўсім свеце, што складае 31% ад колькасці глабальных інтэрнэт-карыстальнікаў.
- У 2021 годзе 93% кампаній выкарыстоўвалі VPN для бяспекі.
Публікацыі пра AdGuard
FAQ
- White-label VPN — гэта цалкам брэндаваны VPN-сэрвіс, які вы можаце інтэграваць у сваю платформу без неабходнасці ствараць інфраструктуру з нуля. Вам прадастаўляецца гатовая VPN-праграма, распрацаваная AdGuard VPN, якую можна наладзіць з дапамогай лагатыпа, колераў і дызайну вашага брэнда.
- Рынак VPN хутка расце, бо павялічваецца попыт на бяспечны агляд і прыватнасць. Для бізнесу, асабліва ў такіх галінах, як банкаўская сфера, бяспека або ахова здароўя, уласнае VPN-рашэнне забяспечвае большы кантроль над бяспекай даных.Прапанова VPN-сэрвісу можа стаць новым патокам даходу, бо ўсё больш карыстальнікаў шукаюць прыватнасць і бяспеку ў сетцы. Інтэграцыя брэндаванага VPN-рашэння дазваляе бізнесу задзейнічаць гэты рынак, які расце, і задаволіць попыт на сэрвісы, арыентаваныя на прыватнасць.
- SDK уключае ўсю неабходную дакументацыю для вашых распрацоўнікаў, каб інтэграваць цалкам функцыянальны VPN-сэрвіс у вашу платформу, забяспечваючы сумяшчальнасць з Android, iOS, Windows і macOS. Дакументацыя для Linux, Android TV, маршрутызатараў і пашырэнняў браўзера даступная па запыце і можа абмяркоўвацца асобна.
- Аб'ём падтрымкі і абнаўленняў залежыць ад нашай дамоўленасці з вамі. Мы можам прадаставіць інфраструктуру, забяспечыць бесперабойнасць сэрвісу, прапанаваць дапамогу нашай тэхнічнай каманды і рэгулярна пастаўляць абнаўленні па меры выхаду новых версій AdGuard VPN.Або ж мы можам арганізаваць поўную аўтаномію: мы прадастаўляем дакументацыю, а вы распрацоўваеце свой VPN так, як лічыце патрэбным.
- Мы выкарыстоўваем шыфраванне AES-256 для абароны даных і дадатковае постквантавае шыфраванне (X25519MLKEM768) для бяспекі, разлічанай на будучыню.Мы прытрымліваемся строгай палітыкі без вядзення журналаў і гарантуем, што даныя карыстальніка не захоўваюцца, не запісваюцца ў журналы і не абагульваюцца з трэцімі бакамі.
- Мы ў асноўным супрацоўнічаем з буйнымі кампаніямі, якія маюць уласныя каманды распрацоўнікаў і здольныя стварыць свой VPN-сэрвіс, выкарыстоўваючы нашу дакументацыю.Аднак гэта не значыць, што мы адмаўляем меншим арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам. Калі вы пакуль не гатовыя паглыбіцца ў распрацоўку, разгледзьце магчымасць далучыцца да нашай партнёрскай праграмы і зарабляць, прасоўваючы AdGuard VPN.
- Мы прапануем поўную наладжвальнасць і больш прывабныя цэны ў параўнанні з іншымі рашэннямі на рынку.Акрамя таго, мы можам абмеркаваць з вамі мадэль адтэрмінаванага плацяжу. Адпраўце запыт з дапамогай формы ніжэй, і мы звяжамся з вамі, каб абмеркаваць падрабязнасці.
- Так, white-label рашэнне AdGuard VPN уключае падтрымку iOS, Android, macOS, Windows, Linux, Android TV і маршрутызататараў.
- Наша white-label VPN-рашэнне ўключае асноўныя функцыі праграмы AdGuard VPN: экраны ўваходу, спіс месцазнаходжанняў VPN-сервераў, выключэнні для вэб-сайтаў і налады, у тым ліку DNS-серверы і постквантавае шыфраванне.Усе функцыі, напрыклад мадэль freemium і DNS-серверы для блакіроўкі рэкламы, адаптуюцца да вашых патрэбаў і абмяркоўваюцца індывідуальна. Калі пэўныя функцыі не патрабуюцца, яны будуць выключаныя, а дадатковыя функцыі можна дадаць у адпаведнасці з вашымі параметрамі.
- У рэгіёнах, дзе VPN абмежаваныя або дзе існуюць юрыдычныя патрабаванні захоўваць журналы, наша рашэнне прапануе віртуальныя месцазнаходжанні замест рэальных. Гэта гарантуе, што ў працэсе не задзейнічаныя фізічныя серверы і даныя карыстальніка не захоўваюцца.Мы не збіраем журналы, забяспечваючы адпаведнасць стандартам прыватнасці незалежна ад рэгіянальных правілаў.